"Выбіраем прафесіі свайго рэгіёна"

14 сакавіка загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі была запрошана ў Заастравецкую школу на прафарыентацыйнае мерапрыемства "Выбіраем прафесіі свайго рэгіёна". Дякуючы класнаму кіраўніку 9-га класа Каражан Алене Фёдараўне, якая падрыхтавала гэта мерапрыемства, сустрэча адбылася вельмі карыснай і душэўнай. Кожны з запрошаных гасцей меў магчымасць зрабіць рэкламу сваёй прафесіі і зацікавіць старшакласнікаў у будучым яе выбары. Вельмі прыемна, што многія з рабят зацікавіліся прафесіяй бібліятэкара, і хочацца верыць, што некаторыя з іх у хуткім часе зробяць свой выбар на карысць гэтай патрэбнай, цікавай і творчай прафесіі!

На главную Назад