Акцыя "Падары кнігу бібліятэцы"

Дзякуючы акцыі "Падары кнігу бібліятэцы", якая была аб'яўлена да Міжнароднага дня дарэння кніг, кніжны фонд Заастравецкай сельскай бібліятэкі папоўніўся больш як на сто экзэмпляраў: дэтэктывы, раманы, класічныя творы і дзіцячая літаратура - кнігі на любы густ! Вялікі дзякуй Балтуцкаму Эдуарду Антонавічу, Зуй Вользе Міхайлаўне, Аўдзей Тамары Аляксандраўне. Паважаныя чытачы, прыходзьце, калі ласка, за новымі кнігамі! Чытайце кожны дзень, чытайце з задавальненнем!

На главную Назад