Знаёмства з бібліятэкай

14 лютага вучні першага класа Заастравецкай школы разам з класным кіраўніком Бялаш Святланай Мікалаеўнай завіталі ў бібліятэку, каб пазнаёміцца бліжэй з храмам кніг і запісацца ў чытачы. Знаёмства першакласнікаў з  сельскай бібліятэкай пачалося са знаёмства з яе сімвалам – Савой, якая сустрэла дзяцей пры ўваходзе. Рабяты даведаліся, што сава - гэта сімвал мудрасці і розуму, і яна абавязкова здзяйсняе ўсе жаданні тых, хто шмат чытае. Затым з дзецьмі была праведзена экскурсія па бібліятэцы: знаёмства з літаратурнымі аддзеламі, выставамі літаратуры, паняццем абанемент, дзіцячым вугалком і этнаграфічным кутком. Рабяты з цікавасцю слухалі бібліятэкара, усе запісаліся ў чытачы і паабяцалі наведваць бібліятэку кожны дзень. А паколькі сустрэча прыпала на свята ўсіх закаханых, дзецям было прапанавана напісаць на валянцінках сваю любімую кнігу. Масу пазітыўных эмоцый ад сустрэчы атрымалі ў гэты дзень усе! Прыходзьце ў бібліятэку – і вам адкрыецца цэлы свет!

На главную Назад