Свята "Самы найлепшы дзень!"

24 лістапада літаратурна-музычны клуб "Імяніннік", які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, запрасіў на свята "Самы найлепшы дзень!" восеньскіх імяніннікаў. Як і звычайна, да дзяцей у госці завітаў любімы іх літаратурны герой Карлсан. Разам з рабятамі ён адправіўся ў цудоўную краіну "Дзяцінства", дзе іх чакалі цікавыя конкурсы, заданні, віктарыны, гульні, забавы, песні і танцы і, зразумела, святочны торт, падарункі і салодкія пачастункі! Радасць, пазітыўныя эмоцыі і добры настрой не на хвіліну не пакідаў нікога на працягу ўсяго свята!

На главную Назад