Адкрыты дыялог “Няхай заўсёды будзе заўтра”

Сёння суіцыд з'яўляецца адной з 10 самых частых прычын смерці ў свеце. Кожны год больш за 1 млн. людзей гіне па прычыне самагубства. І толькі кожны пяты чалавек, у якога ўзнікаюць суіцыдальныя думкі, расказвае пра гэта іншым. З мэтай прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх у Заастравецкай сельскай бібліятэцы 23 лістапада прайшоў адкрыты дыялог “Няхай заўсёды будзе заўтра” з удзелам сацыяльнага педагога Заастравецкай СШ Бобкі І.У. Падлеткам былі прапанаваны розныя заданні, прагляд відэароліка, накіраваныя на асэнсаванне, разуменне і ўпэўненасці таго, што жыццё – гэта самая галоўная каштоўнасць чалавека: яго трэба берагчы і атрымліваць асалоду ад кожнага пражытага моманта!

На главную Назад