Сітуацыйная гульня “Маю права”

Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, у Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла сітуацыйная гульня для малодшых школьнікаў “Маю права”. У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з відэапрэзентацыяй “Правы і абавязкі”, даведаліся пра галоўны дакумент, у якім змешчаны ўсе правы дзяцей – Канвенцыю “Аб правах дзіцяці”, выканалі інтэлектуальныя заданні на гэту тэму, пазнаёміліся з прававой літаратурай для дзяцей, адгадалі загадкі і паглядзелі ўрыўкі з мультфільмаў, дзе былі парушаны правы герояў.

На главную Назад