"Чытаем самі, чытаем разам з намі" сустрэча з бібліятэкарам у дзіцячым садзе

"Чытаем самі, чытаем разам з намі". Пад такой назвай прайшла радасная сустрэча з бібліятэкарам у Заастравецкім дзіцячым садзе. Мерапрыемства прайшло ў дзвюх групах - сярэдняй і старэйшай. Малодшыя дзеці пазнаёміліся з часопісам "Вясёлка" і з вялікім задавальненнем праінсцэніравалі казку "Калабок". Старэйшыя дашкаляты з цікавасцю паслухалі беларускую народную казку "Дзедава рукавічка", а таксама пазнаёміліся з прызначэннем рэчаў з "Беларускай хаткі", якая аформлена ў дзіцячым садзе. Радасная сустрэча выклікала пазітыўныя эмоцыі як у дзяцей, так і ў бібліятэкара!!! Чытайце самі, чытайце разам з намі!

На главную Назад