Экскурсія ў бібліятэку

2 кастрычніка вучні 8-га класа Заастравецкай школы разам з класным кіраўніком Навіцкай Т.І. былі запрошаны ў сельскую бібліятэку з мэтай азнаямлення з кніжным фондам беларускай літаратуры. Падчас экскурсіі ўвага рабят была спынена ля галерэі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, ля творчай выставы "Да Года малой радзімы", ля літаратуры, якая знаходзіцца на электронных носьбітах. Цікавасць ў васьмікласнікаў выклікала і знаёмства з этнаграфічным кутком бібліятэкі, асабліва рэчамі перыяду ВАВ. Прыходзьце ў бібліятэку кожны дзень, чытайце з задавальненнем і вам адкрыецца цэлы свет!

На главную Назад