Ярмарка бяспечнасці

Пытанне бяспекі жыццядзейнасці людзей становіцца асабліва актуальным у час ацяпляльнага перыяду. Менавіта ў гэты час пачынаюць запальвацца печы, найбольш актыўна ўводзяцца ў паўсядзённае жыццё ацяпляльныя прыборы, выкарыстанне якіх патрабуе вялікай пільнасці і ўважлівасці. З гэтай мэтай 28 верасня супрацоўнікамі Клецкага РАНС сумесна з Заастравецкай бібліятэкай была арганізавана “Ярмарка бяспечнасці”. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е заастравячане прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Яны з цікавасцю слухалі інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бурдзейка Ілону Сяргееўну, якая расказала пра асноўныя прычыны пажараў і аператыўныя дзеянні пры іх узнікненні. Ілона Сяргееўна таксама засяродзіла ўвагу прысутных на правілах карыстання вогнетушыцелем, пячным атапленнем і дамашнімі электрычнымі прыборамі. Зацікавіла аднавяскоўцаў таксама і ўстройства пажарнай машыны, і прылады, якія знаходзяцца ўнутры яе. Інтарэс у прысутных выклікала і наглядная прапагандысцкая выстава літаратуры “Служба бяспекі”, і магчымасць прымераць на сабе рабочы касцюм пажарнага. Шмат пытанняў было зададзена супрацоўнікам РАНС, на якія яны далі змястоўныя адказы. Паколькі сустрэча праходзіла напярэдадні Дня пажылых людзей, інспектар падарыла кожнаму на памяць буклеты “Бяспечнасць у кожны дом” і пажадала прысутным моцнага здароўя, каб ніхто ніколі не сутыкаўся ў сваім жыцці са службай “101”.

На главную Назад