Квэст-гульня “Твая бяспека”

У рамках Адзінага дня бяспекі, які праводзіцца на тэрыторыі Беларусі з 1 па 10 верасня, у Заастравецкай сельскай бібліятэцы 7 верасня прайшла квэст-гульня для малодшых школьнікаў “Твая бяспека”. На сустрэчу з дзецьмі была запрошана інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клецкага МНС Бурдзейка Ілона Сяргееўна. Рабяты з цікавасцю выконвалі прапанаваныя ім заданні: “Збяры чароўны пазл”, “Патэлефануй у службу выратавання”, “Пагуляй у небяспеку”, “Знайдзі выхад” і інш. Таксама дзеці знаёміліся з вогнетушыцелем і яго прымяненнем у жыцці. Самыя актыўныя рабяты атрымалі на памяць ад інспектара МНС буклеты і наклейкі. Можна з упэўненасцю сказаць, што пасля такой сустрэчы кожнае дзіця зрабіла яшчэ адзін крок да сваёй бяспекі!

На главную Назад