Ролевая гульня "Бяспечныя канікулы"

    Бяспечнасць дзяцей залежыць у першую чаргу ад дарослых. Чым часцей мы будзем гаварыць дзецям пра правілы бяспечных паводзін, паказваць на прыкладах, тым больш эфектыўным будзе іх выкананне. Тэма бяспечнасці асабліва актуальна зараз, у час летніх канікул. Рабяты часцей застаюцца дома адны, без дарослых, часцей гуляюць на вуліцы, катаюцца на веласіпедзе. Як жа быць, дзе шукаць выйсце, калі ўзнікне якая-небудзь незвычайная сітуацыя, якая патрабуе хуткага рэагавання? Падчас ролевай гульні "Бяспечныя канікулы", якая прайшла ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы, малодшыя школьнікі атрымалі адказ на многія пытанні па гэтай тэме. Дзеці разыгралі розныя сітуацыі: "Незнаёмец", "Адзін дома", "Тэлефонны званок", "Машына", "Калі згубіўся", "Адзін на вуліцы". Таксама рабяты ўспомнілі правілы дарожнага руху, разглядзелі дарожныя знакі і пагулялі ў гульню "Светлафор"

На главную Назад