Клецкая Районная Центральная Библиотека::Падарунак для дзяцей

Падарунак для дзяцей

8 верасня 80 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Сямёнавіча Грачанікава. З гэтай нагоды у Галынкаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана музычна-літаратурная вечарына “Падарунак для дзяцей”. Прысутныя мелі магчымасць больш глыбока пазнаёміцца з паэзіяй, зрабіць аналіз асноўных пейзажных вобразаў у творах А.Грачанікава. У выніку прыйшлі да высновы, што паэзія Анатоля Грачанікава мае значнае месца ў беларускай літаратуры.

На главную Назад