Паклон табе, зямля бацькоў!

Тэме малой радзімы была прысвечана краязнаўчая вечарына “Паклон табе, зямля бацькоў!”, праведзеная ў Галынкаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэцы. Пад час мерапрыемства ўдзельнікі наведалі музейную экспазіцыю “Беларуская хатка”, дзе мелі магчымасць не толькі ўбачыць прадметы побыту і прылады працы мінулых часоў, але і дакрануцца да іх: пакалыхаць калыску, пасядзець на лаве, патрымаць у руках розныя старадаўнія рэчы. Дзеці даведаліся аб традыцыях, звычаях і вераваннях нашых продкаў. Пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі сваёй мясцовасці.

Комментарии (1)

    Вы должны авторизоваться, чтобы оставлять комментарии.