З мэтай папулярызацыі чытання сярод дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў Заастравецкай СБ была праведзена экскурсія па бібліятэцы для вучняў першага класа мясцовай школы. Загадчык бібліятэкі Наталля Чыркун расказала рабятам аб гісторыі бібліятэкі, пазнаёміла з кніжным фондам, асаблівую ўвагу засяродзіла на аддзеле літаратуры для самых маленькіх чытачоў. Дзеці з задавальненнем праслухалі павучальную і змястоўную інфармацыю, праглядзелі мастацкую і даведачную літаратуру, пагарталі часопісы для дзяцей. ”Ні дня без кнігі!” – такім дэвізам завяршылася знаёмства першакласнікаў з сельскай бібліятэкай.