Жукоўскі Аляксандр Мікалаевіч


(1.04 1940г.) нарадзіўся ў в. Арэшніца Клецкага раёна. Закончыў БДУ імя У.І. Леніна. Атрымаў спецыяльнасць настаўніка беларускай і рускай мовы і літаратуры.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, загадчыкам райана, старшынёй райкома галіновага прафсаюза, старшынёй Клецкага раённага Савета народных дэпутатаў.
Друкаваўся ў раённай газеце “Да новых перамог”, “Настаўніцкай газеце”, “Мінскай праўдзе”.
На яго вершы пакладзена музыка самадзейнага кампазітара Міхаіла Кашубы і вядомага беларускага кампазітара Эдуарда Зарыцкага.

***


Мой родны Клецк, ты мне заўсёды быў
         Крыніцай думак, мараў і жаданняў.
Заўсёды ты мне ветліва дарыў
         Цяпло сустрэч і радасці спатканняў.

    Мяне не вабяць пышныя сталіцы.
                    Я не зайдрошчу прыгажосці іх нічуць.
                             Дазволь табе, мой родны горад, пакланіцца,
                           На вернасць вечную ўрачыста прысягнуць.
 
 

Клецкі край


Музыка Эдуарда Зарыцкага
Словы Аляксандра Жукоўскага
Куток прывабны роднай Беларусі,
Сустрэў ты многа незабыўных дзён.
Табою я заўсёды ганаруся,
Люблю цябе, шаноўны мой раён.
Прыпеў:
Клецкі край, будзь заўсёды шчаслівым!
Хай тут людзі заможна жывуць!
Хай гамоняць багатыя нівы
І удосталь нам хлеба даюць!
Клецкі край – наша гордасць і слава –
Прыгажэй і квітней кожны год!
Хай табой ганарыцца дзяржава!
Хай табой ганарыцца народ!
Эх, напаўняе радасць мае грудзі,
Калі ад працы нашай бачу плён.
Твае багацце – гэта твае людзі,
Якімі славішся ты, наш раён.

Мой родны Клецк, ты мне заўсёды быў
Крыніцай думак, мараў і жаданняў.
Заўсёды ты мне ветліва дарыў
Цяпло сустрэч і радасці спатканняў.
Мяне не вабяць пышныя сталіцы.
Я не зайдрошчу прыгажосці іх нічуць.
Дазволь табе, мой родны горад, пакланіцца,
На вернасць вечную ўрачыста прысягнуць.
***


За сваё здароўе



(гумарэска)

Якаў Спірыдонавіч Рукавіцын працаваў загадчыкам сельскага ФАПа каля двадцаці год і заслужыў павагу у жыхароў вёскі, бо па першаму сігналу доктар(так яго шаноўна звалі сяльчане)стараўся аказаць дапамогу хвораму.Праўда, у фельчара, так скажам, была адна слабасць: ён любіў падняць чарку за здароўе сваіх пацыентаў.Аднак, шчыра кажучы, ва ужыванні спіртнога Рукавіцын ведаў меру.Больш таго, адзін піць не мог.
-Я не алкаголік,-з пафасам заяўляў медык,-клятву Гіпакрату не парушу!
І сяльчане, хоць іншы раз і не жадалі, але усё-такі мусілі падтрымліваць свайго выратавальніка.
Аднойчы Сымон Падгайскі рашыў праверыць спраўнасць коміна, для чаго пачаў паднімацца на гарышча па лесвіцы. На жаль, драўлянае парэнча не вытрымала, і ён шлёпнуўся на зямлю, адчуўшы нясцертны боль у каленным суставе.
Якаў Спірыдонавіч для аказання дапамогі, як заўсёды, з явіўся своечасова і хутка ліквідаваў вывіх. Гаспадар паставіў на стол бутэльку гарэлкі і чарку, нарэзаў сала і хлеба.
А вы Сымон Лаўрынавіч, чаму не далучаецеся?
Дык у мяне нага…
Нага- не сэрца: выпіць можна.
І Падгайскі, зажмурыўшы вочы, кульнуў чарку за сваё здароўе.
 

На главную Назад