Книги

...

Соболева У. Пусть любить тебя будет больно/ Ульяна Соболева. – Москва: Издательство АСТ, 2017. – 280 с.

Я была счастлива настолько, насколько может быть счастлива женщина, но у каждого счастья есть свой срок годности, и моё изначально оказалось просроченным. Глупо верить, что человек может расстаться со своим прошлым и измениться. Люди не меняются, они надевают маску, подстраиваясь под обстоятельства и заставляя тебя верить, что это и есть их настоящее лицо. Пока вдруг неожиданно эта маска не раскалывается на части, и ты с ужасом понимаешь, что рядом с тобой всё это время находился совершенно чужой человек, а вся ваша совместная жизнь – сплошная ложь и бутафория.

...

Бюсси, М Не отпускай мою руку: роман/ Мишель Бюсси: [пер. с фр. А. Васильковой]. – Москва: Вече, 2017. – 320 с.

Пара влюбленных нежится в бирюзовых волнах на острове Реюньон. Безделье, пальмы, солнце. Восхитительный коктейль. Но этот прекрасный сон внезапно обрывается. Лиана исчезает из отеля, и ее муж Марсьяль становится идеальным обвиняемым. Растерявшийся, не знающий, как доказать свою невиновность, он сбегает с их шестилетней дочкой. Для полиции это равносильно признанию, и среди роскошной природы острова начинается погоня.

...

Савин, В. Морской волк: Красный тайфун/ Влад Савин. – Москва: Издательство АСТ, 2017. – 448 с.

У России часто получалось выигрывать войны, но гораздо реже удавалось выиграть мир. Война в Европе закончена, но на Дальнем Востоке продолжается конфликт с милитаристской Японией, еще сохранившей третий по силе флот в мире. Удастся ли нашим современникам, используя лишь свои знания и опыт, отомстить за Цусиму и Порт-Артур?

...

Зэкаў, А. М. Лічба з літарай сябруюць: ПРАВІЛьныя вершы, загадкі-задачкі/ Анатоль Зэкаў. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. - 47 с. - (Сучасныя пісьменнікі -дзецям).

Новая кніга «Лічба з літарай сябруюць» Анатоля Зэкава складаецца з двух раздзелаў. Першы называецца «Удвух, удзвюх, удваіх» і прысвечаны нашай роднай беларускай мове. У ім змешчаны ПРАВІЛьныя вершы. А чаму яны «ПРАВІЛьныя»? Ды таму, што пераважная большасць паэтычных твораў — гэта насамрэч правілы са школьных падручнікаў у зарыфмаванай форме, што, безумоўна, дапаможа вучням лепш авалодаць імі. Другі раздзел «Колькі ножак у сараканожак?» — для юных матэматыкаў, якія могуць праверыць свае веды ў адгадванні загадак-задачак.

...

Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі. Сымон Будны. Васіль Цяпінскі. Іпацій Пацей: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]/ Эдуард Дубянецкі. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. - 71 с. - (Ганаруся табой, Беларусь).

У кнізе распавядаецца пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць трох хрысціянскіх асветнікаў 16-17 стагоддзяў, якія, нягледзячы на розніцу ў рэлігійных і філасофскіх поглядах, унеслі значны ўклад у развіццё пісьменнасці і кніжных ведаў на беларускіх землях – пратэстанцкіх дзеячаў, друкароў Сымона Буднага (каля 1530-1593) і Васіля Цяпінскага (каля 1540 - каля 1603) і ўніяцкага царкоўнага дзеяча і пісьменніка Іпація Пацея (каля 1541 - каля 1613).

...

Дубянецкі, Э.С. Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая. Кірыла. Тураўскі. Францыск Скарына: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]/ Эдуард Дубянецкі. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. - 72 с. - (Ганаруся табой, Беларусь).

У кнізе ў папулярнай форме апавядаецца пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць хрысціянскай падзвіжніцы, ігуменні манастыра Святога Спаса ў Полацку Ефрасінні Полацкай, багаслова, царкоўнага пісьменніка, епіскапа Кірылы Тураўскага і беларускага, усходнеславянскага першадрукара, культурнага дзеяча, мысліцеля-гуманіста Францыска Скарыны.

...

Большая энциклопедия маленького профессора. О природе и погоде: для ср. шк. Возраста. - Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 200 с.

Книга адресована начинающим исследователям окружающего мира, будущим эрудитам. С её помощью любознательный читатель сможет стать настоящим маленьким профессором. Узнай больше о Вселенной, звёздах и планетах, природных явлениях и порах года, растительном и животном мире родной страны из твоей первой энциклопедии.

...

Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Надзейка-чарадзейка: казкі/ Ганна Скаржынская-Савіцкая. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. — 48 с.

У новую кнігу “Надзейка-чарадзейка” Г.Скаржынскай-Савіцкай увайшлі дзіцячыя казкі пазнавальнага і павучальнага характару. Напісаныя ў займальнай форме, яны спрыяюць выхаванню сціпласці, кемлівасці, праўдзівасці, добразычлівасці, шчырасці.

...

Саковіч, П. П. Рэха трывожных гудкоў: паэма і апавяданні/ Павел Саковіч. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2014. - 64 с. - (Кніжная паліца школьніка).

Зборнік «Рэха трывожных гудкоў» увайшлі паэма і апавяданні. Такое «змяшэнне» жанраў падаецца апраўданым: аўтар аднолькава добра праявіў сябе як у паэзіі, так і ў прозе. Творы вызначаюцца пазнавальным зместам. Яны прасякнуты шчырай любоўю да бацькоў і Радзімы. Вострыя і нестандартныя сюжэты, прыгоды сяброў на чыгунцы і ў школе, падзеі Вялікай Айчыннай вайны і іх трывожныя адгалоскі ў мірным часе павінны выклікаць чытацкую цікаўнасць у вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.

...

Пашкоў, Г. П. Вясёлыя канікулы: апавяданні і вершы/ Генадзь Пашкоў. - Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. – 93 с. – (Сучасныя пісьменнікі - дзецям).

Здаецца, кожны школьнік любіць і вельмі чакае надыход летніх канікул. Колькі неверагодных адкрыццяў, цікавых падарожжаў можна зрабіць у тэты час. Максімка і Лёшка таксама любяць канікулы. Малым гарэзам усё цікава: адкуль пайшла назва мясціны, у якую яны прыязджаюць на летні адпачынак, чаму нельга пакаштаваць юшкі з залатога карася і шмат чаго яшчэ. На ўсе гэтыя пытанні абавязкова знойдзецца адказ на старонках новай кнігі Г.П.Пашкова.